mysliwiec: (Default)
[personal profile] mysliwiec
Стварэньне ботнэту — сеткі аўтаматызаваных акаўнтаў у сацыяльных сетках для распаўсюджваньня дэзынфармацыі — даволі таннае.
Некалькі сотняў даляраў ЗША — менавіта столькі каштуе стварэньне арміі ботаў ў Twitter.

Расьследаваньне, праведзенае выданьнем The Daily Beast, выявіла, што на расейскамоўных сайтах ўсяго за 45 даляраў можна купіць тысячу акаўнтаў Twitter.
Каб ператварыць гэтыя акаўнты ў паўнавартасны ботнэт, іх уладальнікам патрэбныя проксі-сэрвэры.
Гэта сетка сэрвэраў для адначасовага кіраваньня твітамі, якая дазваляе пры гэтым пазьбегнуць блякіроўкі з боку Twitter.

Згодна з The Daily Beast, нелегальны расейскі сайт прапануе 25-45 тыс. проксі-сэрвэраў усяго за 100 даляраў на тыдзень.



Дзьмітры Гурневіч
Журналіст Свабоды, публіцыст, блогер, краязнаўца.


Page generated May. 30th, 2025 12:24 pm
Powered by Dreamwidth Studios
OSZAR »